From Wikipedia, the free encyclopedia
Абрушванне даху спартыўнай залы ў школе Краснаполля адбылося 27 студзеня 2004 года. У выніку трагедыі загінула 4 чалавекі.[1]
Абрушванне даху спартыўнай залы ў школе | |
---|---|
Тып | аварыя |
Прычына | парушэнне тэхнічных норм падчас будаўніцтва |
Месца | Краснаполле |
Краіна | Беларусь |
Дата | 27 студзеня 2004 |
Час | 10:28 |
Загінулых | 4 |
Пацярпелых | ≈ 40 |
27 студзеня а 10:28 раніцы ў спартыўнай зале сярэдняй школы №1 у пасёлку Краснаполле Магілёўскай вобласці падчас заняткаў па фізкультуры адбылася аварыя, у выніку якой абрынулася сцяна, а за ёй і столь. Падчас трагедыі ў зале знаходзілася каля 40 чалавек. Загінуў настаўнік Пётр Любашэнка і трое вучняў — Саша Прусаў, Аня Акіншына і Віця Баброў. Адзін вучань загінуў на месцы, настаўнік фізкультуры ад атрыманых траўмаў памёр у бальніцы. Яшчэ двое загінулых былі выяўленыя ў ходзе правядзення аварыйна-выратавальных работ каля 19:00.[2][3][4][5]
Трагедыя набыла агульнанацыянальны характар. Для аказання больш аператыўнай дапамогі брыгада сталічных медыкаў на чале з намеснікам міністра аховы здароўя Віктарам Калбанавым на верталёце вылецела ў Краснаполле. Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі створана камісія па расследаванні прычын трагедыі. Камісію ўзначаліў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Цюцюноў, у вядзенні якога знаходзіцца Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. На месца здарэння выехаў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Энвер Барыеў, які ў той час выконваў абавязкі міністра. На ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі ў пасёлку працавала больш за сто чалавек, у тым ліку 30 супрацоўнікаў МНС, кінолагі з сабакамі, грамадзянскія рабочыя, мабілізаваны ўвесь асабісты склад раённага аддзела ўнутраных спраў. На месцы абвальвання працавала тэхніка — пад’ёмныя краны, аўтамабілі. Для аказання псіхалагічнай дапамогі пацярпелым школьнікам і іх бацькам з Мінска прыбыла брыгада псіхатэрапеўтаў і псіхолагаў.
Па факце гібелі людзей пракуратурай Магілёўскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа.
Трохпавярховая Краснапольская школа была адкрыта ў 2002 годзе. Будаўніцтва было пачата ў 1988 годзе, але закансервавана на 11 гадоў з-за недахопу грошай. Сродкі на новую школу знайшліся ў 1999 годзе. Уводзілася школа ў два этапы. Спачатку ў 2001 годзе здалі прыбудову, у якой размясціліся 396 дзяцей з пачатковай школы. А праз год быў здадзены асноўны будынак. Усяго ў школе па праекце мог вучыцца 1251 вучань.
У распаўсюджаным МНС Беларусі афіцыйным паведамленні, у прыватнасці, гаворыцца, што ў спорзале, прыбудаваным да будынка школы, абрынулася жалезабетоннае перакрыцце.
На думку спецыялістаў, па характары абвальвання трагедыя можа быць вынікам памылкі праекціроўшчыкаў ці тых, хто праводзіў паўторную экспертызу будынка пасля кансервацыі.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)(недаступная спасылка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка){{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.