From Wikipedia, the free encyclopedia
Таўцівіл Кейстутавіч, у хрышчэнні Конрад (каля 1355 — верасень 1390) — сын Кейстута. Актыўны прыхільнік Вітаўта ў міжусобнай вайне з Ягайлам.[2]
Прыкладна падчас зняволення Кейстута ў Крэве, яго смерці і ўцёкаў Вітаўта да Ордэна, Ягайла выгнаў Таўцівіла і яго брата Войдата з удзела — Наваградскага княства. Таўцівіл таксама ўцёк да Ордэна і далучыўся да барацьбы Вітаўта супраць Ягайлы. 21 кастрычніка 1383 года Таўцівіл быў ахрышчаны паводле каталіцкага абраду пад імем Конрад.[2]
У 1384 годзе бакі дамовіліся, Вітаўт і Таўцівіл вярнуліся ў Літву, аднак, з-за супрацьдзеяння Скіргайлы, дамоўленасці не былі цалкам выкананы. Пакрыўджаны Вітаўт у 1389 годзе зноў пачаў міжусобіцу, Таўцівіл падтрымліваў брата, яны спрабавалі ўзяць Вільню, але няўдала. Таўцівіл разам з Вітаўтам зноў з'ехаў да Ордэна. Вераснем 1390 года аб'яднанае войска Вітаўта і крыжаносцаў аблажыла Вільню, падчас аднаго са штурмаў Крывога замка Таўцівіл загінуў.[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.