Remove ads
крытык, літаратуразнавец, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Тамара Канстанцінаўна Чабан (31 мая 1952, вёска Чабаны, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 20 сакавіка 1992, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, педагог, грамадскі дзеяч.
Тамара Канстанцінаўна Чабан | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 мая 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 1992 (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнаўца, педагог, грамадская дзяячка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1982) |
Альма-матар |
У 1969 годзе скончыла Чарневіцкую сярэднюю школу. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ (1974) выкладала беларускую мову і літаратуру ў Ветрынскай сярэдняй школе Полацкага раёна. Завочна закончыла аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ (1980). У 1978 годзе пераехала ў Мінск. Працавала старшым карэктарам у выдавецтве «Навука і тэхніка».3 1981 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі. У 1982 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Рамантычныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай паэзіі». Абіралася старшынёй савета клуба «Братэрства», членам рэдкалегіі штогоднікаў «Дзень паэзіі» — 88 і 89 гг. Вяла шырокую дзейнасць у абарону прыроды.
Літаратурную творчасць пачала з вершаў, якія пісала яшчэ калі вучылася ў сярэдняй школе. У друку ўпершыню выступіла ў 1977 г. з рэцэнзіяй на кнігу В. Іпатавай «Парасткі» («Літаратура і мастацтва»). Яе артыкулы па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу друкаваліся на старонках рэспубліканскіх і саюзных выданняў, а таксама ў зборніках «Песні беларускай валадар», «Узроўні фальклорных уплываў» і інш.
Тэматыка літаратурных даследаванняў Тамары Чабан была скіравана на літаратурны працэс XX ст. Для артыкулаў характэрныя філасафічнасць, заглыбленасць у праблемы літаратурнага працэсу, уважлівы падыход да яго акалічнасцей і супярэчнасцей, праніклівы роздум над рэчаіснасцю.
Тамара Чабан з'яўляецца аўтарам шматлікіх творчых партрэтаў, рэцэнзій на кнігі вершаў Раісы Баравіковай, Анатоля Грачанікава, Вольгі Іпатавай, Галіны Каржанеўскай, Ніны Мацяш, Яўгеніі Янішчыц і інш. Яе працы пазначаны шырынёй аўтарскага погляду, прафесійнай падрыхтаванасцю, аналітычнай заглыбленасцю, навуковасцю, эмацыянальнасцю, уменнем весці гаворку пра значнае.
Аўтар кніг пра паэзію «Крылы рамантыкі» (1982 г.), «Сучасная паэзія і фальклор» (1988 г.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.