адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіро́цінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сіроціна.
Сіроцінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шумілінскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сіроціна |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 960 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года ў склад Лаўжанскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бываліна, Ласвіцкія, Новае Дворышча, Плігаўкі і Старое Дворышча), а ў склад сельсавета з Пагарэліцкага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (Альшанка, Барсукі, Бубны, Грабніца, Града, Грышаны, Дворышча, Ермачкі, Зачэрнае, Казаногава, Касцюкі, Мазурына, Мішчанкі, Навасёлкі, Новая Дзярэўня, Самусяты, Слабада, Сянькова, Філіпенкі і Чысці)[1]. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Сіроцінскага сельсавета 24 населеныя пункты[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1126 чалавек[3], з іх 89,9 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 1,0 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 960 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.