Сіканы (лац.: Sicani) — найстаражытнае вядомае з антычных крыніц насельніцтва Сіцыліі[1], меркавана даіндаеўрапейскае. У XIII стагоддзі да н.э. былі адціснуты сікуламі і элімцамі, а пазней элінізаваны. Сіканам адпавядае археалагічная культура Кастэлуча.
Паходжанне
Тымей з Таўраменіі лічыў сіканаў абарыгенным насельніцтвам (яго сачыненне не захавалася, але на яго спасылаецца Дыядор Сіцылійскі (V,6,1-3). На востраве сапраўды на працягу шматлікіх тысячагоддзяў існавала аўтахтонная культура: важным гістарычным сведчаннем з'яўляецца выяўленне наскальных малюнкаў, датаваных каля 8000 г. да н.э.[2]
Як сцвярджаў Фукідыд[3], сіканы імігравалі з Іберскага паўвострава (верагодна, Каталоніі),[4][5] выцесненыя адтуль лігурамі з ракі Сікан. Гэтыя звесткі Фукідыд запазычыў у сіцылійскага гісторыка Антыёха Сіракузскага, крыніца якога невядомая,[6] аднак паданне пра сіканаў нагадвае гісторыю з'яўлення балараў на Сардзініі.
Шэраг сучасных даследчыкаў разглядаюць сіканаў як ілірыйскае племя, якое захапіла землі, што раней належалі абарыгенам.[7]
Культура і гістарычныя звесткі
Археалагічныя даследаванні паказваюць, што культура сіканаў зведала ўплыў Мікенскай Грэцыі.[8] Таксама ў матэрыяльнай культуры даантычнай Сіцыліі маецца значнае падабенства з культурай Мальты эпохі мегалітычных храмаў. Так, кераміка паселішча Аньіна на Сіцыліі мае падабенства з керамікай мальтыйскага дагістарычнага паселішча Бордж ін-Надур.
Паводле грэчаскай міфалогіі, сталіцай сіканаў быў горад Камік.
Сіканская мова
Зноскі
- Бронзавы век Заходняга Міжземнамор'я(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2009. Праверана 13 кастрычніка 2014.
- "Sicilian Peoples: The Sicanians". Best of Sicily. 7 October 2007.
- Thucydides, His. VI,2,3,4.
- "Sicily: Encyclopedia II – Sicily – History". Experience Festival. 7 October 2007.
- "Aapologetico de la literatura espanola contra los opiniones". Ensayo historico. 7 October 2007.
- Fine, John (1985). The ancient Greeks: a critical history. Harvard University Press. p. 72. ISBN 0674033140.
- Fine, p.72
Гл. таксама
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.