адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́нінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года пасёлак) Вазнясенскі.
Ленінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чачэрскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вазнясенскі |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 524 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Сярэднемалыніцкі сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сярэднія Малынічы. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Бердыжскага і Малыніцкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. У 1930 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бердыж, сельсавет перайменаваны ў Ленінскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новазарэчанскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 18 студзеня 1965 года ў складзе Чачэрскага раёна[2]. Да 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сябровічы. 28 сакавіка 1991 года ў склад сельсавета з Крутоеўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Залаўе, Ніўкі, Новыя Малынічы, Старыя Малынічы, Сярэднія Малынічы), цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Вазнясенскі. У 1999 годзе скасаваны вёскі Новазарэчча і Сябровічы, у 2008 годзе — пасёлак Азярышча і вёска Падлужжа.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 590 чалавек[3], з іх 92,9 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 524 чалавекі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.