Сяргей Кныш
беларускі музыкант і скульптар From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяргей «Боршч» Кныш (7 ліпеня 1963 — 27 сакавіка 2025, Мінск[1]) — беларускі музыкант і скульптар. Бубнач рок-гуртоў «Бонда», «ULIS», «Крама», аўтар тэкстаў знакавых у гісторыі беларускага рок-н-ролу песень «Стэфка», «Слуцкая брама», «Радыеактыўны блюз».[1]
Сяргей Кныш | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1962 |
Дата смерці | 27 сакавіка 2025 (62 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, паэт-песеннік, скульптар |
Інструменты | ударныя музычныя інструменты |
Нарадзіўся ў сям’і рабочага-электрыка і таваразнаўцы. Маці была з Расіі, бацька — беларус з-пад Капыля. Навучаўся ў мастацкай школе-інтэрнаце для адораных дзяцей, так званым Парнаце. Потым у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце навучаўся скульптуры ў Анатоля Анікейчыка. Жыў і працаваў у Мінску.[1]
Спачатку граў у гурце «Студыя 7», з прыходам музыкантаў Сяргея Дарожкі, Ігара Варашкевіча, Славы Кораня ствараецца «Бонда» — рок-гурт, які абраў сваёй мовай беларускую.[1]
Сяргей Кныш аўтар тэкстаў кампазіцый «Не спяшайся жыць», «Ліст дадому», «Слуцкая брама», «Кожны з нас», «Падарожжа», «Вынаходнікі», «Стэфка», «Соль жыцця», «Раз-пораз», «…» (без назвы), «Тата мае рацыю», «Падарожжа», «Пра суседа», «Дзядзька Юзік», «Рубікон», «Сметнік», «Дыск другі», «Хлопец дурны», «Ура», «На аўтастрадзе», «Атлантыда», «Розум іншаверца», «Радыеактыўны блюз», «Бойка з манекенамі», «Курапаты», «Прыйдзе іх дзень» і іншых.
Пасля распаду «Бонды» кампазіцыі «Стэфка» і «Слуцкая брама» ўвайшлі ў рэпертуар «Крамы».[1]
З удзелам Сяргея Кныша ва «ULIS», які ўтварыўся пасля распаду «Бонды» — запісаны знакавыя альбомы «Краіна доўгай белай хмары» і «Танцы на даху».[1]
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.