Сяргей Іванавіч Касцян
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяргей Іванавіч Касцян (15 студзеня 1941, вёска Усохі, Клічаўскі раён) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч. Кандыдат гістарычных навук.
Сяргей Іванавіч Касцян | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 студзеня 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, палітык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Партыя |
Нарадзіўся на Магілёўшчыне. Скончыў сямігодку ў роднай вёсцы Усохі (1954), затым працаваў у калгасе. У 1956 паступіў у будаўнічую школу ў Чалябінску. У 1957-60 працаваў у жыллёва-будаўнічым цэху Чалябінскага трактарнага завода, адначасова вучыўся ў школе рабочай моладзі.
У 1960-64 служыў на Ціхаакіянскім Ваенна-Марскім флоце, быў сакратаром камітэта камсамола, атрымаў званне малодшага лейтэнанта. З 1964 па 1966 выхавацель у школе-інтэрнаце № 2 Чалябінска. У 1965 паступіў на гістарычны факультэт Чалябінскага педінстытута. У 1966 пераехаў у Мазыр, у 1970 скончыў гістарычны факультэт Мінскага педінстытута.
З 1967 па 1979 займаў пасады сакратара камітэта камсамола калгаса «Каменка», 2-га, 1-га сакратара Мазырскага РК ЛКСМБ, інструктара, загадчыка парткабінетам, загадчыка аддзелам агітацыі і прапаганды Мазырскага РК КПБ.
У 1979 скончыў аспірантуру пры БДУ. У 1980 абараніў кандыдацкую дысертацыю, тэма: «Удзел камсамола Беларусі ў меліярацыі беларускага Палесся (1966—1975 гг.)».
З 1979 па 1997 старшы выкладчык, загадчык кафедрай, дацэнт (з 1984) Мазырскага педінстытута. З 1999 — прафесар.
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета (з 1995), затым Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га, 2-га і 3-га скліканняў, актывіст фракцыі камуністаў. З 2000 года намеснік старшыні Камісіі па міжнародным справам і сувязям з СНД. Ініцыятар стварэння блока «Анты-НАТА» ў Палаце прадстаўнікоў 2-га склікання.
Старшыня Беларускага славянскага камітэта, Старшыня Славянскага парламентскага саюза, член Міжнароднага славянскага камітэта, член Прэзідыума Еўрапейскага форума міру. Сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі.
Першы дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура i Мастацтва» (2002).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.