Бацэвіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Бацэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бацэвічы.

Хуткія факты Бацэвіцкі сельсавет, Краіна ...
Бацэвіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клічаўскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бацэвічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 460
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2236
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт
Закрыць

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Запольскага і Усохскага сельсаветаў, у склад Любоніцкага сельсавета Кіраўскага раёна перададзена вёска Ігнацоўка[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. У 1977 годзе скасаваны хутар Макаўе[2], 23 снежня 2021 года — хутар Сотнае[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1791 чалавек[4], з іх 94,6 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1460 чалавек[6].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 20 населеных пунктаў (2009 г., 2019 г.):

Больш інфармацыі Назва, Статус ...
Назва Статус Плошча[7], га 2007 2009 2019
Асавывёска38,2826226
Бацэвічыаграгарадок227,28788730643
Бярозаўкавёска21,66202016
Ворлінавёска44,08937448
Вялікая Старынавёска11,421397
Дубровавёска29,28483212
Заполлеаграгарадок136,9559527509
Красны Берагвёска1,8132
Любічывёска25,4724189
Люцінавёска27,2437228
Малая Вольсавёска50,32846639
Міхалоўкавёска5,69977
Новы Спорвёска13,8196
Пабедавёска21,32665
Пад’яблынькавёска6,0132
Стары Спорвёска6,19371
Усохівёска107,36240204133
Чырвоная Нівавёска13,3610112
Юзафінвёска24,86282312
Якімава Лядавёска2,73751
Закрыць

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

  • Сотнае — хутар.

Вядомыя асобы

  • Іван Вітальевіч Гушчын (1934—1938) — доктар юрыдычных навук (1988), прафесар, нарадзіўся ў вёсцы Стары Спор.
  • Аркадзь Антонавіч Смоліч (1891—1938) — дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі, прафесар (1927), нарадзіўся ў вёсцы Бацэвічы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.