From Wikipedia, the free encyclopedia
Сюрстромінг (шведск.: surströmming) — шведскі нацыянальны прадукт, які ўяўляе сабой кансерваваны квашаны селядзец.
Сюрстромінг | |
---|---|
шведск.: Surströmming | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
Шведская кухня | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Селядзец ловяць у красавіку да нерасту. Галаву і вантробы выдаляюць, але ікру пакідаюць для смака. Апендыкс таксама пакідаюць, паколькі ў ім змяшчаюцца ферменты, істотна важныя для размякчэння. Селядзец на некалькі дзён кладуць у бочкі з з’едлівым тузлукам (канцэнтраваным саляным растворам), каб выдаліць кроў і тлушч. Затым рыбу перакладаюць у бочачкі з менш канцэнтраваным тузлукам, дзе яна размягчаецца і кісне яшчэ прыкладна два месяцы. У ліпені яе закрываюць у банкі і ставяць у халоднае месца. Якасць канчатковага прадукту вызначаецца канцэнтрацыяй тузлука і тэмпературай, пры якой захоўваюцца бочачкі. Рыба працягвае кіснуць нават пасля таго, як яе закрываюць у банкі.
Падчас працэсу закісання ўласныя ферменты прадукта і бактэрыі ўтвараюць прапіонавую кіслату, бутанавую кіслату і воцатную кіслату, а таксама серавадарод, што надае рыбе рэзкі непрыемны пах.[1]
Шведы ядуць сюрстромінг з варанай бульбай, таматамі, сырой цыбуляй або з хлябцамі з маслам. Таксама сюрстромінг можа выкарыстоўвацца для прыгатавання бутэрбродаў. Найбольш распаўсюджаныя напоі, якія ўжываюцца з сюрстромінгам: піва, шнапс, малако або шведскі аналаг кваса. Некаторыя вытанчаныя гурманы заядаюць рыбу брусніцамі і запіваюць малаком.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.