From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Кіраўска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Кіраўск Магілёўскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 18 лютага 2002 года № 83.
Сцяг Кіраўска | |
---|---|
Беларусь | |
![]() |
|
Зацверджаны | 18 лютага 2002 |
Прапорцыя | 1:2 |
Аўтар сцяга | Марына Міхайлаўна Елінская |
Ідэя сцяга | Марына Міхайлаўна Елінская |
Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных палос: верхняй блакітнага колеру і ніжняй — зялёнага, якія складаюць адпаведна 3/4 і 1/4 шырыні палотнішча, у цэнтры правага боку якога сноп злакавых жоўтага колеру, пераплецены белай вяроўкай.
Сцяг сканструяваны на аснове герба, шляхам «расцягвання» колераў гербавай эмблемы ўздоўж палотнішча і размяшчэннем асноўнай фігуры — снапа злакавых культур, пераплеценых белай вяроўкай у цэнтры права боку сцяга.
Сцяг горада і раёна і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннем Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў ад 28 снежня 2001 года № 12-3. Аўтар герба і мастак М. М. Елінская[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.