From Wikipedia, the free encyclopedia
Cход рускіх фабрычна-завадскіх рабочых Санкт-Пецярбурга — прафсаюз, які дзейнічаў у 1904-1906 гадах у Санкт-Пецярбургу, адзін з першых легальных прафсаюзаў у Расійскай Імперыі, створаны ў рамках руху зубатаўшчыны з ведама ахоўнага аддзялення МУС Расійскай імперыі.
Cход рускіх фабрычна-завадскіх рабочых Санкт-Пецярбурга | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя |
Тып арганізацыі | прафсаюз |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1904 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1906 |
Сход быў створаны ў 1904 годзе як падкантрольная ахоўнаму аддзяленню арганізацыя, з мэтай спыніць распаўсюджванне сацыялістычных ідэй сярод пралетарыяту Санкт-Пецярбурга. Зыходзячы з гэтага, прафсаюз выстаўляў толькі эканамічныя патрабаванні, не здзяйсняючы ніякіх палітычных дзеянняў і не крытыкуючы парадкі царызму[1]. Старшынёй арганізацыі стаў святар Георгій Гапон. У сходзе маглі ўдзельнічаць толькі праваслаўныя і рускія працоўныя. Да верасня 1904 года арганізацыя налічвала 8 тысяч членаў і 11 тэрытарыяльных аддзяленняў[2].
У студзені 1905 года, пасля паражэння Расіі ў руска-японскай вайне, у сувязі з эканамічным становішчам, якое пагаршалась, на Пуцілаўскім заводзе пачалася забастоўка, якая поўнасцю падтрымлівалась прафсаюзам. У ходзе забастоўкі найбольш радыкальнымі прадстаўнікамі сходу была прапанавана ідэя падачы петыцыі з патрабаваннямі рабочых асабіста імператару. Шэсце працоўных да Зімовага палаца з петыцыяй прывяло да крывавага разгону дэманстрацыі[1]. 23 студзеня 1905 года сход быў забаронены. Пасля прафсаюз аднавіў сваю дзейнасць, але самаліквідаваўся ў лютым 1906 года. Георгі Гапон быў забіты ў сакавіку гэтага ж года.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.