From Wikipedia, the free encyclopedia
Ахоўнае аддзяленне (руск.: Охранное отделение), падрадзяленне дэпартамента паліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Імперыі, якое займалася палітычным вышукам. З моманту стварэння аддзяленне атрымала выключнае права вядзення аператыўна-вышуковай працы па палітычных злачынствах, як у Расіі, так і за мяжой.
Аддзяленне па ахоўванні грамадскай бяспекі і парадку | |
---|---|
руск.: Отделение по охранению общественной безопасности и порядка | |
Краіна | Расійская імперыя |
Створана | 1866 |
Распушчана (ператворана) | 4 сакавіка 1917 |
Юрысдыкцыя | Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі |
Штаб-кватэра | Петраград |
Папярэднік | Трэцяе аддзяленне |
Пераемнік | Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аддзяленне па ахове парадку і грамадскай бяспекі было створана ў 1866 г. у Санкт-Пецярбургу пасля замаху на Аляксандра II. Яно называлася «Аддзяленне для прававодства спраў па ахоўванні грамадскага парадку і спакою ў Санкт-Пецярбургу» і размяшчалася: спачатку на Вялікай Марской вуліцы, у доме № 40, затым, у доме № 24, на той жа вуліцы, і, нарэшце, на Гарохавай вуліцы, у доме № 2. 12 мая 1886 г. быў зацверджаны штат Санкт-Пецярбургскага Ахоўнага аддзялення, якое з 9 красавіка 1887 г. стала называцца «Аддзяленнем па ахоўванні грамадскай бяспекі і парадку ў горадзе Санкт-Пецярбургу». Санкт-Пецярбургскае Ахоўнае аддзяленне, з'яўляючыся органам Дэпартамента паліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі, непасрэдна падпарадкоўвалася граданачальніку Санкт-Пецярбурга. Аддзяленне мела ў сваім складзе агульную канцылярыю, ахоўную каманду, Цэнтральны філёрскі атрад і Рэгістрацыйнае бюро. Агульная канцылярыя складалася з 8 сталоў.
Ахоўнае аддзяленне ў Маскве было створаная 1 лістапада 1880 г. па распараджэнні міністра ўнутраных спраў М. Т. Ларыс-Мелікава. Першапачаткова яно існавала як «Сакрэтна-вышуковая аддзяленне пры Канцылярыі Маскоўскага обер-паліцмайстра». У 1881 г. яно было пераназвана ў «Аддзяленне па ахоўванню грамадскай бяспекі і парадку ў горадзе Маскве». Маскоўскае Ахоўнае аддзяленне, таксама з'яўляючыся органам Дэпартамента паліцыі Міністэрства ўнутраных спраў, непасрэдна падпарадкоўвалася граданачальніку Масквы. У шэрагу выпадкаў Маскоўскае Ахоўнае аддзяленне ў сваёй вышуковай дзейнасці выходзіла за межы Масквы і Маскоўскай губерні, выконваючы функцыю агульнарасійскага цэнтра палітычнага вышуку. Непасрэдным выканаўцам гэтай задачы быў так званы «Лятучы атрад філёраў» або «Асобы атрад назіраючых агентаў», створаны ў 1894 г. пры Маскоўскім ахоўным аддзяленні. Узначальваў атрад Я. П. Меднікаў, непасрэдным кіраўніком якога быў начальнік Ахоўнага аддзялення С. В. Зубатаў. У 1902 г. «Лятучы філёрскі атрад» пры Маскоўскім ахоўным аддзяленні быў скасаваны; яго замянілі пастаянныя вышуковыя пункты, створаныя пры губернскіх жандарскіх упраўленнях і зноў сфарміраваны «Лятучы філёрскі атрад» пры Дэпартаменце паліцыі з найбольш вопытных філёраў Маскоўскага Ахоўнага аддзялення.
У 1890 г. з'явілася «Аддзяленне па ахоўванні грамадскай бяспекі і парадку ў горадзе Варшава». 13 жніўня 1902 г. ў сувязі з ростам рэвалюцыйнага руху ствараюцца Ахоўныя аддзяленні ў гарадах: Вільня, Екацярынаславе, Казані, Кіеве, Адэсе, Саратаве, Тыфлісе, Харкаве. У кастрычніку 1902 г. выдаецца новы цыркуляр, звязаны з дзейнасцю ахоўнага аддзялення, якія ў межах свайго раёна павінны былі засяродзіць усю працу па вышуку. Жандарскія і паліцэйскія органы, атрымліваючы звесткі, якія адносяцца да роду дзейнасці ахоўнага аддзялення, павінны былі паведамляць іх ахоўнаму аддзяленню або пунктам вышука для распрацоўкі, ператрусаў, арыштаў і г.д.
14 снежня 1906 г. П. А. Сталыпін зацвярджае спецыяльнае Палажэнне аб Раённых ахоўных аддзяленнях. Яны ствараліся з мэтай «паспяховай барацьбы з рэвалюцыйным рухам, які выяўляецца ў цэлым шэрагу бесперапынна працягваючыхся тэрарыстычных актаў, аграрных беспарадкаў, узмоцненай прапаганды сярод сялян, у войску і ў флоце». На іх ускладалася задача аб'яднання ўсіх органаў палітычнага вышуку ў межах пэўнага раёна (які ахопліваў некалькі губерняў)[1]. Першапачаткова было створана 8 раённыя ахощныя аддзяленни, сярод іх 3 ахоплівалі ўкраінскія губерні (Паўднёва-Ўсходняе, Паўднёва-Заходняе і Паўднёвае), 3 размяшчаліся ў еўрапейскай частцы Расіі (Паўночнае, Цэнтральнае і Паволжскае), адно ў Прыбалтыцы (Прыбалтыйскае) і апошняе ўключала этнічныя беларускія губерні (Паўночна-Заходняе). Кіраўніцтва раённых ахощных аддзяленнящ сумяшчалася з пасадай кіраўніка мясцовага ахоўнага аддзялення. Паўночна-Заходняе раённае ахоўнае аддзяленне ўключала тэрыторыю сямі губерняў: Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, а таксама Ковенскай і Смаленскай. У красавіку 1909 г. было ліквідавана Віленскае (гарадское) ахоўнае аддзяленне, а усе справы перададзены ў адпаведнае раённае ахоўнае аддзяленне.
Да 1914 г. ў краіне існавала 26 ахоўных аддзяленняў у розных губерніях і абласцях. У выніку Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. ахоўныя аддзяленні былі скасаваныя. Агульная колькасць супрацоўнікаў усіх ахоўных аддзяленняў была меней за тысячу чалавек, з якіх дзвесце працавалі ў Санкт-Пецярбургу. У большай частцы губерніяў было не больш за 2—3 супрацоўнікаў ахоўнага аддзялення. Акрамя афіцыйнага штата, ахоўнае аддзяленне мела спецыяльную агентуру — філёраў, якія ажыццяўлялі знешнее назіранне, і інфарматараў, укаранённых у палітычныя партыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.