Сушылка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сушы́лка[1][2] — прыбор, прылада, абсталяванне, збудаванне, прызначанае для сушкі, выпарэння вільгасці з розных матэрыялаў. Па прызначэнню падзяляюцца на прамысловыя і хатнія.


Паводле спасабу перадачы цяпла да высушваемага матэрыялу сушылкі падзяляюцца на
- канвекцыйныя, у якіх цеплыня перадаецца матэрыялу ў выніку непасрэднага яго сутыкнення з нагрэтым газам;
- кантактныя, у якіх матэрыял сутыкаецца з нагрэтай паверхняй;
- радыяцыйныя; у якіх цеплыня перадаецца за кошт выпраменьвання ад нагрэтых паверхняў;
- індукцыйныя, у якіх матэрыял награваецца токамі высокай частаты.
Для высушвання адчувальных да высокай тэмпературы матэрыялаў (фармацэўтычныя, хімічныя прэпараты, вакцыны і інш.) выкарыстоўваюцца сублімацыйныя сушылкі.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.