Прылада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прылада або прыбор — спецыяльнае прыстасаванне, механізм, снасць, апарат, прызначаныя для выканання пэўнай работы (напрыклад, вымярэння, рэгулявання, кантролю, награвання і г.д.).[1]
Гл. таксама: прыладабудаванне, вымяральныя прылады.
У шырэйшым сэнсе «прыладай» (адз. л.) могуць называць наогул усякае прыстасаванне для выканання нейкай работы або дзеяння (прылады працы, прылады вытворчасці, сельскагаспадарчыя прылады), а «прыборам» (адз. л.) або «прыладамі» (мн. л.) могуць называць набор або камплект прадметаў для выканання аднаго працэсу, напрамку работ (напрыклад, чарнільны або сталовы прыбор, рыбалоўныя або спартыўныя прылады).
У Беларускай савецкай энцыклапедыі (1969—1975) гэты тэрмін у яго вузкім значэнні даецца толькі як «прылада», у Руска-беларускім політэхнічным слоўніку (1997—1998), складзеным у Інстытуце мовазнаўства НАН РБ — выключна як «прыбор»; у Тлумачальным слоўніку беларускай мовы (4-е выд., 2005), складзеным у Інстытуце мовазнаўства, і ў Беларускай энцыклапедыі (1990-я — 2000-я гг.) тэрміны «прылада» і «прыбор» даюцца як раўназначныя, але вытворныя тэрміны даюцца толькі для варыянту «прыбор».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.