Жуко́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жукоўшчына.

Хуткія факты Жукоўшчынскі сельсавет, Краіна ...
Жукоўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзятлаўскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Жукоўшчына
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 886
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт
Закрыць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Стрэльскі сельсавет у складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Страла. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лідскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нагародавіцкага сельсавета[1]. 12 лістапада 1973 года цэнтр перанесены ў вёску Жукоўшчына, сельсавет перайменаваны ў Жукоўшчынскі[2]. 30 снежня 2014 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гезгалаўскага пассавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1185 чалавек[4], з іх 87,8 % — беларусы, 5,1 % — палякі, 4,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1886 чалавек[6].

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.