Сачы́ўкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 года вёска) Сачыўкі.

Хуткія факты Сачыўкаўскі сельсавет, Краіна ...
Сачыўкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іванаўскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сачыўкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 950
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1
Закрыць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Стрэльненскі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Стрэльна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сачэўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Стрэльненскага сельсавета было 12 населеных пунктаў[2]. 21 ліпеня 1980 года скасаваны вёскі Верамееўцы, Панцаўцы і Панцэвічы[3]. 28 студзеня 1983 года цэнтр сельсавета вёска Новая Стрэльна аб’яднана з вёскай Старая Стрэльна і перайменавана ў Стрэльна. 6 верасня 2000 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сачыўкі, сельсавет перайменаваны ў Сачыўкаўскі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1425 чалавек[4], з іх 94,5 % — беларусы, 3,9 % — украінцы, 1,3 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 950 чалавек[6].

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.