From Wikipedia, the free encyclopedia
Страхава́нне — сістэма эканамічных адносін, якая ўключае ўтварэнне адмысловага фонду сродкаў (страхавога фонду) і яго выкарыстанне (размеркаванне і пераразмеркаванне) для пераадолення і кампенсацыі розных стратаў і шкоды, выкліканых нешчаслівымі падзеямі (страхавымі выпадкамі) шляхам выплаты страхавой кампенсацыі і страхавых сум.
У страхаванні абавязковая наяўнасць двух бакоў:
Узаемныя абавязацельствы страхоўшчыкаў і страхавальнікаў рэгламентуюцца дагаворам страхавання ў адпаведнасці з умовамі страхавання. Удзельнікамі страхавых адносін могуць выступаць таксама трэція бакі: застрахаваны або бенефіцыяр — асоба, прызначаная для атрымання страхавой кампенсацыі, напрыклад банк па ўмовах страхавання іпатэкі.[1]
Унутры галіны таксама выдзяляюцца розныя віды страхавання.
Па тэрміне дагавор страхавання можа быць:
У Еўрапейскім саюзе Трэцяя дырэктыва пра страхаванне, якое не адносіцца да жыцця,[2] і Трэцяя дырэктыва пра жыццё, якія прыняты ў 1992 годзе і ўступілі ў сілу ў 1994 годзе, стварылі адзіны страхавы рынак у Еўропе і дазволілі страхавым кампаніям прапаноўваць страхоўку ў любым пункце ЕС (пры ўмове дазволу ўлад для галаўнога офіса) і дазволілі спажыўцам страхавых паслуг набываць страхоўку ў любога страхоўшчыка ў ЕС.[3][4]
Што тычыцца страхавання ў Злучаным Каралеўстве, то Упраўленне фінансавых паслуг пераняло рэгуляванне страхавання ад Савета па агульных стандартах страхавання ў 2005 годзе;[5][6] прынятыя законы ўключаюць Закон пра страхавыя кампаніі 1973 года і іншы ў 1982 годзе, і рэформы датычна гарантыі і іншых аспектаў, якія абмяркоўваліся станам на 2012 год.
Страхавая галіна ў Кітаі была нацыяналізавана ў 1949 годзе і з таго часу страхаванне прапаноўвала толькі адна дзяржаўная кампанія — Народная страхавая кампаніяй Кітая, дзейнасць якой урэшце прыпынена з прычыны зніжэння попыту пры камуністычным ладзе.[7] У 1978 годзе рынкавыя рэформы прывялі да росту рынку, і да 1995 года быў прыняты Закон Кітайскай Народнай Рэспублікі пра комплекснае страхаванне.[8]
У Злучаных Штатах страхаванне рэгулюецца штатамі ў адпаведнасці з Законам Маккарана-Фергюсана з «перыядычнымі прапановамі пра федэральнае ўмяшанне»,[9] а некамерцыйная кааліцыя дзяржаўных страхавых агенцтваў пад назвай Нацыянальная асацыяцыя страхавых камісараў працуе над гарманізацыяй розных законаў і нарматыўных актаў краіны.[10] Нацыянальная канферэнцыя заканадаўцаў па страхаванні (NCOIL) таксама працуе над гарманізацыяй законаў розных штатаў.[11]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.