Старажытнагрузінская мова (ႤႬႠჂ ႵႠႰႧႭჃႪႨ, энай картулі) — літаратурная мова Грузіі, якая з'явілася ў V стагоддзі. Шырока выкарыстоўвалася ў XI стагоддзі, у XVIII стагоддзі развілася ў сучасную грузінскую мову. Цяпер ужываецца як мова набажэнства ў Грузінскай праваслаўнай царкве.
Старажытнагрузінская мова | |
---|---|
Саманазва | ႤႬႠჂ ႵႠႰႧႭჃႪႨ |
Краіны | Калхіда, Царства Іберыя, Сасанідская Іберыя , Княства Іберыя , Тао-Кларджэці, Фема Івірыя , Абхазскае царства, Грузінскае царства |
Статус | 6 мёртвая мова[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | Хуцуры[d][1] і грузінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | oge |
IETF | oge |
Glottolog | oldg1234 |
Перыядызацыя
Корпус тэкстаў на раннім старажытнагрузінскім складаецца з 12 надпісаў і 8 рукапісаў з рэлігійнымі тэкстамі. Літаратура на класічным старажытнагрузінскім уключае ў сябе філасофскія і гістарыяграфічныя працы.
Ранняя старажытнагрузінская мова адносіцца да V — VIII стагоддзя і складаецца з дыялектаў Ханмэці (ხანმეტი, V — VII стагоддзі) і Хаэмэці (ჰაემეტი, VII — VIII стагоддзі).
Класічная мова існавала на працягу IX — XI стагоддзяў.
Фанетыка
Налічваецца 29 зычных і 5 галосных. Таксама вылучаецца паўгалосная й — алафон галоснай "і" у поствакальнай пазіцыі.
Губныя | Зубныя/ Альвеалярныя |
Альвеапалатальныя | Велярныя | Увулярныя | Глатальныя | |
Глухі прыдыхальны змычны | p [pʰ] | t [tʰ] | k [kʰ] | q [qʰ] | ||
Глухі глаталізаваны змычны | p’ [pˀ] | t’ [tˀ] | k’ [kˀ] | q’ [qˀ] | ||
Звонкі змычны | b | d | g | |||
Глухая прыдыхальная афрыката | ts [tsʰ] | ch [tʃʰ] | ||||
Глухая гляталізаваная афрыката | ts’ [tsˀ] | ch’ [tʃˀ] | ||||
Звонкая афрыката | dz | j [dʒ] | ||||
Глухі фрыкатыўны | s | sh [ʃ] | kh [χ] | h | ||
Звонкі фрыкатыўны | z | zh [ʒ] | gh [ʁ] | |||
Насавы | m | n | ||||
Дрыгатлівы | r | |||||
Латэральны | l | |||||
Паўгалосны | w | y [j] |
Пярэднія | Сярэднія | Заднія | |
Высокі | i | u | |
Сярэдні | e | o | |
Нізкі | a |
Пісьменнасць
![Thumb](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d6/Inscription_%E2%80%94_Jerusalem_II_Old_Georgian.jpg/640px-Inscription_%E2%80%94_Jerusalem_II_Old_Georgian.jpg)
Грузінскі алфавіт, што ўжываўся ў старажытнагрузінскай — «асамтаўрулі» (загалоўныя літары) альбо «мрглавані» (выкругленыя). Алфавіт фанетычны, паказвае амаль што заўсёды адназначную адпаведнасць між фанемамі й графемамі. Створаны на аснове грэчаскага алфавіту з тым жа алфавітным парадкам літараў — літары, што прадстаўляюць фанемы негрэчаскага паходжання, знаходзяцца ў самым канцы; таксама ёсць тры літары, якім адпавядаюць тры грэчаскія фанемы, не прадстаўленыя ў грузінскай мове (ē, ü ды ō). Нарыс літараў у большасці выпадкаў значна адрозніваецца ад грэчаскага (Φ Θ Χ [pʰ tʰ kʰ] паходзяць на асамтаўрулі Ⴔ Ⴇ Ⴕ).
Грэчаскі | Α | Β | Γ | Δ | Ε | Ϝ | Ζ | Η | Θ | Ι | Κ | Λ | Μ | Ν | (Ξ) | Ο | Π | (Ϙ) | Ρ |
Асамтаўрулі | Ⴀ | Ⴁ | Ⴂ | Ⴃ | Ⴄ | Ⴅ | Ⴆ | Ⴡ | Ⴇ | Ⴈ | Ⴉ | Ⴊ | Ⴋ | Ⴌ | Ⴢ | Ⴍ | Ⴎ | Ⴏ | Ⴐ |
Транслітарацыя | а | б | ґ | д | э | в | з | ē | т | і | к’ | л | м | н | й | о | п | ж | р |
Грэцкі | Σ | Τ | Υ | Φ | Χ | (Ψ) | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | Ω | |
Асамтаўрулі | Ⴑ | Ⴒ | Ⴣ | Ⴔ | Ⴕ | Ⴖ | Ⴗ | Ⴘ | Ⴙ | Ⴚ | Ⴛ | Ⴜ | Ⴝ | Ⴞ | Ⴤ | Ⴟ | Ⴠ | Ⴥ | |
Транслітарацыя | с | т’ | ю | п | к | ґх | к’ | ш | ч | ц | дз | ц’ | ч’ | х | кв | ж | х | ō |
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.