From Wikipedia, the free encyclopedia
Соф’я Фёдараўна Калчак (руск.: Софья Фёдоровна Колчак; 1876, Камянец-Падольскі — 1956, Францыя) — жонка адмірала Аляксандра Калчака. У яе гонар у Паўночным Ледавітым акіяне названы востраў Соф’і (Карскае мора, архіпелаг Нордэншэльда)[1] і мыс Соф’і (Усходне-Сібірскае мора, востраў Бенета)[2]. Дзявочае прозвішча — Амі́рава.
Соф’я Фёдараўна Калчак | |
---|---|
Дата нараджэння | 1876 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1956 |
Месца смерці | |
Муж | Аляксандр Васільевіч Калчак |
Соф’я Амірава нарадзілася ў 1876 годзе ў губернскім горадзе Камянец-Падольскі. Яе бацька — сапраўдны стацкі саветнік Фёдар Васільевіч Аміраў — быў начальнікам Падольскай казённай палаты[3]. Памёр у 1889 годзе[4], чакаючы прызначэння на пасаду губернатара Падольскай губерні, якой фактычна кіраваў у апошнія гады свайго жыцця[5].
Маці — Дар’я Фёдараўна Каменская — была дачкой генерал-маёра Фёдара Каменскага, дырэктара Ляснога інстытута і сястрой вядомага расійскага скульптара Фёдара Фёдаравіча Каменскага.
Соф’я была адзінаццатым дзіцем у сям’і (з 12).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.