From Wikipedia, the free encyclopedia
Смілавіцкі парк знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна (Мінская вобласць, Беларусь).
Закладзены ў канцы ХІХ ст. Плошча каля 3 га.
Парк пейзажны. Утварае суцэльны дрэвавы масіў, у складзе якога трапляюцца каштоўныя экзоты — хвоя веймутава (Pinus strobus), лістоўніца еўрапейская (Larix decidua), шаўкоўніца белая (Morus alba) і інш., растуць інтрадуцэнты — тсуга канадская (Tsuga canadensis), елка блакітная (Picea pungens), Larix kaempferi, піхта аднаколерная (Abies concolor), Picea engelmannii, клён блакітны, аморфа кустарнікавая (Amorpha fruticosa) і інш.
Тут знаходзяцца Смілавіцкія хвоі — 2 дрэвы хвоі чорнай (Pinus nigra) узростам каля 100 гадоў, з 1963 года помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
Дрэвавыя экзоты — каштоўныя дэкаратыўныя і матачныя расліны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.