Пладовае цела грыба вельмі порыстае. Афарбоўка часцей за ўсё карычняватая. Смаржок лічыцца ўмоўна ядомым грыбам (усе віды роду ядомыя), але для выкарыстання ў ежу патрабуецца працяглая тэрмічная апрацоўка.
Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я і ў Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі найчасцей трапляюцца смаржок канічны(Morchella conica) і смаржок сапраўдны(Morchella esculenta) (ядомы)).
Грыбы і грыбная кулінарыя: папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл.; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.