Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Смаленска-Маскоўскае ўзвышша — узвышша, якое размяшчаецца на тэрыторыі Яраслаўскай, Уладзімірскай, Маскоўскай і Смаленскай абласцей Расіі, а таксама Віцебскай вобласці Беларусі. Працягнулася з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад беларускага горада Орша да Юр’ева-Польскага. Складаецца са Смаленскага і Маскоўскага ўзвышшаў. Мае даўжыню каля 500 км, найвышэйшы пункт — 320 м (у паўночна-ўсходняй частцы Смаленскай вобласці). Рэльеф узгорысты, эразійна-марэнавы.
Узвышша дрэнуецца рэкамі басейна Дняпра (на захадзе) і Волгі (на ўсходзе). Пакрытая змяшанымі лясамі (пераважаюць елка і бяроза). Глебы — дзярнова-падзолістыя суглінкавыя. Частыя тарфяныя балоты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.