рака ў Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia
Сле́пня, Сляпя́нка — рака ў Мінску, у басейне Дняпра.
Слепня | |
---|---|
![]() Слепня ў Антонаўскім парку | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 17 км |
Вадацёк | |
Вусце | Чыжоўскае вадасховішча |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Чыжоўскае вадасховішча → Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінск |
Даўжыня ракі 17 км. Да 1979 года пачыналася на паўночна-ўсходняй ускраіне горада, у раёне колішняй вёскі Зялёны Луг, упадала ў Чыжоўскае вадасховішча на рацэ Свіслач. У сувязі з уключэннем ракі ў склад Сляпянскай воднай сістэмы пераўтвораная ў каскад 12 невялікіх вадасховішчаў. Уздоўж воднай сістэмы створаныя зялёныя масівы, што паляпшае мікраклімат прылеглых тэрыторый, стварае спрыяльныя ўмовы для адпачынку насельніцтва.
Паводле назвы ракі атрымалі свае назвы населеныя пункты: Вялікая Слепня, Вялікая Сляпянка, Малая Сляпянка, Слепенька (раён парку імя Чынгіза Айтматава). Акрамя вышэйзгаданых, на рацэ стаялі наступныя населеныя пункты: Зялёны Луг, Падбалоцце, Маляўшчына, Шчотаўка, Грэбелькі.
У раёне Малой Сляпянкі было Сляпянскае возера (Хітрава), на якім у канцы XIX ст. стаяў млын.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.