адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Слабадскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2018 г. вёска[1]) Слабада.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Калінкавіцкага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Казіміраўскага сельсавета[2]. 26 лістапада 1959 года ў склад сельсавета з Каменкаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Рудня, Чарамашня і Шчакатава)[3]. У 1974 годзе ў склад Скрыгалаўскага сельсавета перададзены вёскі Белая і Надаткі[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2363 чалавекі[5], з іх 93,7 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,4 % — украінцы, 0,5 % — азербайджанцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1748 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.