Скураеды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Скурае́ды[3] (Dermestidae) — сямейства жукоў падатрада Разнаедныя жукі (Polyphaga).
Скураеды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Anthrenus verbasci | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
Цела скураедаў авальнай формы, пакрыта валасінкамі або лускавінкамі. Даўжыня 1,3—12[3] мм. Афарбоўка цёмна-карычневая або чорная са стракатым малюнкам. Галава невялікая. Вусікі кароткія, булавападобныя. Цела лічынак авальнае, верацёнападобнае або паўцыліндрычнае.

Распаўсюджанне
Скураеды пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды[3]. Найбольшай колькасці і відавой разнастайнасці дасягаюць у раёнах з сухім і гарачым кліматам. Кормяцца жукі сухімі рэчывамі расліннага і жывёльнага паходжання, некаторыя — пылком кветак. Селяцца на трупах жывёл, гнёздах птушак, насякомых, норах грызуноў, пад карой дрэў, на сыравіне жывёльнага паходжання (скура, поўсць, футра і вырабы з іх, вяленая рыба і мяса) і інш. Многія віды з’яўляюцца небяспечнымі шкоднікамі.
Сямейства налічвае каля 900[3] (каля 1200[4]) відаў. На тэрыторыі Беларусі налічваецца 20—30[3] відаў. Сярод іх скураед вяндлінны (Dermestes lardarius), скураед дывановы (Attagenus pissus), скураед залознікавы (Anthrenus scrophulariae), скураед музейны (Anthrenus museorum)[3].
Зноскі
- Integrated Taxonomic Information System — 2006. Праверана 22 кастрычніка 2013.
- Ślipiński S. A., Leschen R. A. B., Lawrence J. F. Order Coleoptera Linnaeus, 1758 // Animal Biodiversity: An Outline of Higher-level Classification and Survey of Taxonomic Richness / пад рэд. Z. Zhang — 2011. — Т. 3148, вып. 1. — С. 203–208. — ISBN 978-1-86977-849-1, 978-1-86977-850-7
- КОЖЕЕ́ДЫ // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.