Скрыўленне пазваночніка (хрыбетніка), таксама Скаліёз (грэч. σκολιός — «крывы», лац.: Scoliōsis) — устойлівае бакавое адхіленне пазваночніка (у франтальнай плоскасці).
Скаліёз | |
---|---|
МКХ-10 | M41. |
МКБ-10-КМ | M41 і M41.9 |
МКХ-9 | 737 |
МКБ-9-КМ | 737.43[1] |
OMIM | 181800 |
DiseasesDB | 26545 |
MedlinePlus | 001241 |
eMedicine | med/618 orthoped/627pmr/293radio/627 |
MeSH | D012600 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віды скаліёзу
У сусветнай практыцы скаліёзы адрозніваюць па розніцы ў часе іх праявы (маніфестацыі) у тыповыя скачкі росту.
- Інфантыльнымі ідыяпатычнымі скаліёзамі называюцца скаліёзы, якія з'явіліся паміж першым і другім годам жыцця.
- Ювенільнымі ідыяпатычнымі скаліёзамі называюцца скаліёзы, якія з'явіліся паміж чатырма гадамі і шасцю.
- Адалесцэнтнымі (падлеткавымі) ідыяпатычнымі скаліёзамі называюцца скаліёзы, якія ўзнікаюць у асноўным паміж дзесяццю і чатырнаццаццю гадамі.
Па лакалізацыі скрыўленняў адрозніваюць:
- Таракальны скаліёз — скрыўленне толькі ў грудным аддзеле пазваночніка.
- Люмбальны скаліёз — скрыўленне толькі ў паяснічным аддзеле пазваночніка.
- Таракалюмбальны скаліёз — адно скрыўленне ў зоне грудапаяснічнага пераходу.
- Камбінаваны скаліёз — падвойнае S-падобнае скрыўленне.
Зноскі
- Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.