Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сербска-косаўскі крызіс (сербск.: Српска-косаўска крыза, алб.: Kriza serbo-kosovare) — абвастрэнне сітуацыі паміж Сербіяй і Косавам, якое фармальна адбылося з-за заканчэння 1 жніўня 2022 года 11-гадовага тэрміну дзеяння сербскіх дакументаў на аўтамабілі.
Сербска-косаўскі крызіс | |||||
---|---|---|---|---|---|
| |||||
Дата | з 31 ліпеня 2022 | ||||
Месца | Балканы | ||||
Прычына | Сербія не прызнае незалежнасць Косава і не лічыць магчымым для яе ўсталёўваць правілы па рэгістрацыі аўтамабіляў | ||||
Статус | нягледзячы на дасягненне дамоўленасцяў па аўтамабільных нумарах, адбываецца нарошчванне ваеннай актыўнасці | ||||
Змены | 24 лістапада падпісана кампраміснае пагадненне па пытанню аўтамабільных нумароў[1] | ||||
Праціўнікі | |||||
|
|||||
Камандуючыя | |||||
|
|||||
Страты | |||||
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
22 верасня 1991 года абвешчана стварэнне незалежнай Рэспублікі Косава. 22 кастрычніка дзяржаву прызнала Албанія. У 2008 годзе парламент Косава заявіў аб незалежнасці ад Сербіі , якая гэта не прызнала, лічачы, што вобласць з’яўляецца яе часткай пад назвай аўтаномны край Косава і Метохія.
У 2011 годзе было заключана пагадненне паміж Сербіяй і Косавам па выкарыстанні нейтральных дакументаў і нумарных знакаў. Дагавор губляў сваю сілу 1 жніўня 2022 года[6]. Пасля гэтага сербскія грамадзяне, якія ўязджаюць на тэрыторыю Рэспублікі, павінны былі атрымаць часовыя косаўскія дакументы аб пераездзе праз мяжу, а сербскія адпаведна станавіліся несапраўднымі[7].
Сербія не прызнае незалежнасць Косава і не лічыць магчымым для яе ўсталёўваць правілы па рэгістрацыі аўтамабіляў[8]. Большасць краін Еўрапейскага Саюза[8] і некаторыя краіны свету прызнаюць гэтую дзяржаву[9], у той час як Расія, Кітай і яшчэ 95 краін-удзельніц ААН лічаць рэгіён сербская тэрыторыяй[8]. Прэм’ер-міністр Косава Альбін Курці заявіў, што Рэспубліка падасць заяўку на членства ў ЕС да канца 2022 года[8].
31 ліпеня Армія Сербіі была прыведзена ў стан павышанай баявой гатоўнасці, а сербскае насельніцтва на поўначы Косава пачало будаваць барыкады[10]. Косаўскія сілавікі пад кіраўніцтвам НАТА накіравалі войскі для патрулявання вуліц[4]. У той жа час спецпрызн Рэспублікі закрыў мяжу[10]. Кіраўнік сербскага МЗС Нікола Селакавіч паведаміў, што Косава «літаральна рыхтуе пекла ў бліжэйшыя дні» для сербаў, якія там пражываюць[10]. Член Сербскай прагрэсіўнай партыі Уладзімір Джуканавіч заявіў аб неабходнасці «дэнацыфікаваць Балканы»[11]. Паводле звестак сербскай газеты «Данас», на поўначы Рэспублікі Косава ўключылі сірэны паветранай трывогі[12] (у населеных пунктах Косаўска-Мітравіца, Зубін-Паток , Метохія[13]).
Міністэрства абароны Сербіі заявіла: «У сувязі з вялікай колькасцю дэзінфармацыі, якую ў эфір наўмысна ўкідвае адміністрацыя ў Прышціне, што распаўсюджваецца праз ілжывыя акаўнты ў сацыяльных сетках і асобныя сайты, дзе паказана, што нібыта адбыліся нейкія сутыкненні арміі Сербіі і так званай косаўскай паліцыі, Міністэрства абароны паведамляе, што армія Сербіі не перасякала адміністрацыйную лінію і ніякім чынам не ўваходзіла на тэрыторыю Косава і Метохіі»[14]. Прэзідэнт Аляксандр Вучыч адзначыў, што яго краіна «ніколі не была ў больш складанай сітуацыі [па Косаве], чым сёння»[15].
Па папярэдніх даных, ля сербскага горада Нові-Пазар жыхары чулі страляніну з аўтаматычнай зброі[16]. Сербія заявіла аб параненым на адным з КПП, але Косава гэтую інфармацыю адмаўляла[17].
На фоне напружанай сітуацыі сілы KFOR заявілі пра гатоўнасць у любы момант абараніць бяспеку на тэрыторыі Косава[5]. Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла, што не рэкамендуе суайчыннікам наведваць паўднёвыя раёны Сербіі[18].
1 жніўня пасля перамоў з прадстаўнікамі ЗША і ЕС улады Косава часова адклалі забарону на сербскія дакументы да 1 верасня[19]. Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазеп Барэль павітаў рашэнне Прышціны[20].
У Косаве з 1 лістапада пачалі выдаваць папярэджанні кіроўцам, якія выкарыстоўвалі сербскія нумары, а не мясцовыя. У канцы кастрычніка ўлады адмовіліся адкласці абавязковую перарэгістрацыю аўтамабіляў з сербскімі нумарамі. Уладальнікаў аўто з такімі нумарамі, згодна з забаронай, павінны штрафаваць. З гэтай нагоды сербска-косаўскія дэлегацыі сустрэліся 21 лістапада для перамоваў. У гэты ж дзень Вучыч завіў, што сітуацыя на поўначы Косава знаходзіцца на мяжы ваеннага сутыкнення, а ўлады Прышціны адправілі паліцэйскі спецназ на поўнач рэгіёну.
22 лістапада па просьбе Вашынгтона ў Косаве на 48 гадзін адклалі рашэнне па штрафах за сербскія нумары, і на наступны дзень дэлегацыі бакоў сустрэліся ў Брусэлі паўторна.
24 лістапада краіны падпісалі пагадненне па пытанню аўтамабільных нумароў. Бялград паабяцаў не выдаваць нумарныя знакі з назвамі гарадоў Косава, а Прышціна «спыніць далейшыя дзеянні, звязаныя з перарэгістрацыяй транспартных сродкаў» і санкцый у дачыненні да тых, хто гэтага не зробіць[1].
8 снежня ад 200 да 300 спецназаў паліцыі Косава на браніраваных тэхніцы ўвайшлі ў населеныя сербамі паўночныя раёны[21].
11 снежня прэзідэнт Сербіі Вучыч склікаў экстраннае пасяджэнне Савета бяспекі з-за абвастрэння канфлікту. Прэм’ер-міністр Косава Альбін Курці паведаміў аб аперацыі, падчас якой спецпадраздзяленні косаўскай паліцыі будуць выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі для дэмантажу збудаваных сербамі барыкад на поўначы рэгіёну[22].
15 снежня Альбін Курці паведаміў аб падачы заяўкі на ўступленне Косава ў Еўрапейскі Саюз[23][24].
18 снежня моладзевыя актывісты з Сербіі, Чарнагорыі і Рэспублікі Сербскай пачалі мірны пратэст каля КПП «Ярынье», некаторыя спрабавалі прарвацца праз кардон, але байцы KFOR спынілі іх[25].
25 снежня невядомыя адкрылі стральбу на граніцы ў населеным пункце Зубін-Паток[26].
26 снежня ўлады Косава прывялі ў поўную боегатоўнасць свае ўзброеныя сілы. Па іх словах, гэта зроблена для таго, каб правесці аперацыю па ліквідацыі барыкад, збудаваных сербамі на поўначы Косава і Метохіі. Следам узброеныя сілы Сербіі прыведзены ў баявую гатоўнасць па загадзе прэзідэнта. Як заявіў міністр унутраных спраў Сербіі Браціслаў Гашыч, падраздзяленні яго ведамства будуць перададзены пад камандаванне кіраўніка Генштаба і «зоймуць пазначаныя пазіцыі»[27].
28 снежня Вучыч заклікаў суайчыннікаў у Косаве разабраць барыкады. Акрамя таго, ЗША і ЕС у сумеснай заяве далі гарантыі для сербаў па вызваленні ад арышту або якога-небудзь судовага пераследу за антыкосаўскія пратэсты. Прышціна паабяцала не адпраўляць свой спецназ на поўнач, пацвердзіўшы, што наогул не можа гэтага рабіць без дазволу мясцовага кіраўніцтва[28]. Днём пазней косаўскія сербы пагадзіліся пачаць дэмантаж барыкад, і ўжо да 30-га чысла яны былі разабраны[29].
6 студзеня 2023 года албанец адкрыў страляніну па 2 сербам каля пасёлка Гатавуша, у Косаве. Адзін, непаўнагадовы, гадоў 11, атрымаў раненне ў руку, а яго паўналетні, стрыечны брат атрымаў раненне ў плячо. Відавочцы паведамілі, што паліцыя не стала затрымліваць аўтамабіль, з якога вёўся агонь[30].
Сербія запрасіла дазволу на размяшчэнне да 1000 сваіх вайскоўцаў і паліцыянтаў у Косаве, але 8 студзеня просьбу Бялграда адхілілі сілы KFOR[31][32].
20 студзеня ў Бялградзе адбыліся перамовы з прадстаўнікамі ЕС, ЗША, Францыі, Германіі і Італіі[33]. У аснову перазапуску ўрэгулявання пытання з Косава легла так званая «Франка-германская платформа», якая складаецца з дзесяці пунктаў і разумее дасягненне канчатковага і ўсёабдымнага дагавора Сербіі і Косава[34]. У лютым кіраўніцтва Косава прыняла фрака-германскі план[35][36].
10 красавіка ў выніку здарэння на граніцы паранены сербскі жыхар[37].
Тым часам сербскае насельніцтва Косава арганізавала байкот мясцовых выбараў[38]. У маі, ужо пасля выбараў, адбыліся беспарадкі ў Звенчане. Пяцёра косаўскіх сілавікоў атрымалі траўмы[39][40]. 29 мая адбылася чарговая хваля гвалту, у выніку чаго пацярпелі 25 байцоў KFOR (венгры і італьянцы) і да 50 сербскіх дэманстрантаў[41].
11 ліпеня Косава абвясціла аб скарачэнні на чвэрць сіл спецыяльнага прызначэння паліцыі на ахове муніцыпальных будынкаў, а таксама аб новых выбарах мэра ў Паўночным Косава[42][43].
24 верасня група з прыкладна 30 узброеных косаўскіх сербаў зладзіла засаду на падраздзяленне косаўскай паліцыі ў вёсцы Баньска. Адзін паліцэйскі быў забіты, а двое іншых параненыя. Затым узброеная група ўвайшла ў манастыр Баньска, дзе спыніліся паломнікі з Нові-Саду, і забарыкадавалася ўнутры, перш чым косаўскі спецназ увайшоў і ачысціў будынак. Прынамсі трое ўзброеных людзей былі забітыя, 6 затрыманы[44].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.