From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Сербская (сербск.: Република Српска, Republika Srpska) — дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Босніі і Герцагавіны, якое было створана баснійскімі сербамі падчас вайны за незалежнасць Босніі і афіцыйна ўвайшло ў склад краіны паводле Дэйтанскага пагаднення. У цяперашні час Рэспубліка Сербская складаецца з двух частак, якія злучаюцца раёнам Брчко, які знаходзяцца пад кіраваннем ААН (паводле дамоў у Дэйтане гэты раён прыкладна пароўну паміж Рэспублікай Сербскай (паўночная частка) і Мусульмана-харвацкай федэрацыяй). У той жа час Рэспубліка Сербская з'яўляецца звяном, якія адлучаюць Федэрацыю Боснія і Герцагавіна ад двух харвацкіх раёнаў, і абавязаная забяспечваць бесперашкодны праход па адмысловым калідоры, што праходзіць па ёй тэрыторыі.
| |||||
Гімн: «Моја Република» | |||||
Заснавана | 9 студзеня 1992 | ||||
Афіцыйныя мовы | мовы сербскага, баснійскага і харвацкага народаў | ||||
Сталіца | Сараева (de jure) Баня-Лука (de facto) | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Баня-Лука, Біеліна, Прыедар, Добай | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Старшыня Улады | Міларад Додзік Жэлька Цвіянавіч | ||||
Плошча • Усяго | 24.857 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2013) • Шчыльнасць | 1.326.991 чал. 53,3 чал./км² | ||||
Этнахаронім | Баснійскія сербы | ||||
Валюта | Канвертоўная марка (BAM) | ||||
Тэлефонны код | +387 | ||||
Часавыя паясы | +1 |
Плошча Рэспублікі Сербскай складае 25 053 км². Тэрыторыя яе складаецца з двух частак, названых па памежных рэках: Пасавіна на поўначы і Падрынне на ўсходзе. Вялікая частка рэспублікі ляжыць у межах гістарычнай вобласці Боснія, меншая — у Герцагавіне. Мяжа паміж Босніяй і Герцагавінай прыкладна супадае з дунайска-адрыятычным водападзелам; Боснія ляжыць на поўначы і паўночным усходзе ад гэтай мяжы, Герцагавіна — на паўднёвым захадзе.
Рэспубліка Сербская на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.