From Wikipedia, the free encyclopedia
Сен-Мало (фр.: Saint-Malo, брэт.: Sant-Maloù, гало Saent-Malo, лац.: Macloviopolis, Maclovia, Aletha, Alleco, Aeronis Insula) — горад і порт у Брэтані на паўночным захадзе Францыі, знаходзіцца на беразе Ла-Манша ў вусці ракі Ранс, пры ўпадзенні яе ў заліў Сен-Мало.
| ||||||||||||||||||||
Насельніцтва горада — 50675 жыхароў (1999). Папулярны турыстычны цэнтр.
Сваё найменне горад атрымаў у гонар Святога Мало. У VI стагоддзі Сен-Мало быў рэзыдэнцыяй манахаў. Сам горад паўстаў у сярэдзіне XII стагоддзя. У Сярэднявеччы горад быў крэпасцю на востраве ў вусці ракі. У 1590—1594 гадах на тэрыторыі горада існавала самастойная рэспубліка.
Пры высадцы саюзнікаў у 1944 годзе на тэрыторыю мацерыковай Еўропы, горад моцна пацярпеў. Аднак у пасляваенны час цалкам адноўлены. У 1967 годзе ў заліве Сен-Мало была пабудавана прыліўная электрастанцыя Ля-Ранс.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.