From Wikipedia, the free encyclopedia
Свіслацка-Гродзенская монакліналь — тэктанічная структура ў Гродзенскім, Мастоўскім і Бераставіцкім раёнах Беларусі, на захадзе Беларускай антэклізы, у межах Мазурскага пахаванага выступу.
Паверхня крышталічнага фундамента падае на захад, паўночны захад і паўднёвы захад на глыбіні ад -160 — -170 м да -400 м. Распасціранне монакліналі пераважна паўднёва-заходняе. Даўжыня каля 185 км, шырыня ад 15 да 85 км.
Платформавы чахол з ніжнепалеазойскіх (на паўднёвым захадзе, поўдні і паўночным захадзе), верхняпермскіх і верхнетрыясавых (на захадзе і паўночным захадзе), верхняюрскіх, ніжне- і верхнемелавых, палеаген-неагенавых і антрапагенавых утварэнняў (на ўсёй плошчы монакліналі). На крайнім поўдні на невялікіх участках трапляюцца вендскія адклады пратэразою. Магутнасць адкладаў платформавага чахла ад 290 м да 550 м. Паверхні розных гарызонтаў даантрапагенавых утварэнняў платформавага чахла падаюць у тых жа напрамнах, што і паверхня крышталічнага фундамента.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.