Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Сёмкаў Гарадок)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — храм у в. Сёмкаў Гарадок Мінскага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
54°00′25″ пн. ш. 27°27′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Першапачаткова быў пабудаваны як касцёл. Быў закладзены ў 1802 годзе, пры падтрымцы Адама Хмары. Касцёл валодаў рысамі позняга барока і ранняга класіцызму. У 1866 годзе храм быў забрыны ў каталікоў і пераданы праваслаўнай царкве. Пасля Другой сусветнай вайны царква не выкарыстоўвалася і стала разбурацца.
У сярэдзіне 1990-х гадоў храм быў закінутым і ўяўляў сабой руіны. Пасля рэканструкцыі пачатку 2000-х будынак значна змяніў сваё вонкавае аблічча. Зменены фасад і цалкам перароблены франтон, стаў выглядаць прасцей, замест дэкаратыўных элементаў з’явіліся тры невялікія арачныя вокны.
Факты
Храм знакаміты тым, што ў сценах яго некалі адбывалася вянчанне бацькоў класіка беларускай літаратуры — Максіма Багдановіча. Таксама, па суседстве ў маёнтку Сёмкава жылі Янка Купала і Якуб Колас і пэўна яны наведвалі храм не раз[1].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.