Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Голдава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы в. Голдава Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
53°42′06″ пн. ш. 25°06′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Голдава |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Лідская епархія |
Дата пабудовы | 1795 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У паўночнай частцы вёскі. Пабудавана ў 1795 годзе з дрэва па фундацыі Ф.Важынскага (сын падскарбія Вялікага Княства Літоўскага А.Важынскага) на месцы заняпалага манастыра. Рэканструявана ў XIX ст..
Помнік народнага дойлідства. Падоўжна-восевую кампазіцыю царквы фарміруюць прамавугольны прытвор-званіца, працяглы прамавугольны зруб малітоўнай залы, пяцігранная апсіда з бакавой нізкай рызніцай. У сілуэце будынка пануе ўзведзены над прытворам чацвярык званіцы, шатровы дах якой завершаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі. Асноўны зруб накрыты двухсхільным дахам, які над апсідай пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Вертыкальна ашаляваныя сцены ў верхняй частцы прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, на галоўным фасадзе — шырокім лучковым праёмам увахода і лучковым акном хораў над ім.
Прытвор, над якім створаны хоры, адкрываецца ў малітоўную залу 3 шырокімі дзвярнымі праёмамі ў магутных ліштвах. Апсіда адмежавана двух’яруснымі драўляным іканастасам, выкананым у XIX ст., расчлянёным вытанчанымі калонамі і пілястрамі карынфскага ордара, якія нясуць прафіляваны антаблемент, дэкарыраваны накладной пазалочанай арнаментальнай разьбой. Іканастас мае абразы XIX—XX стст.
Перад царквой пастаўлена драўляная двух’ярусная званіца адкрытай каркаснай чатырохслуповай канструкцыі. Верхні ярус-звон апяразаны разной балюстрадай і накрыты пакатым гонтавым шатром.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.