Светлякі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Светлякі

Светлякі́[1] (Lampyridae) — сямейства жукоў, характэрнай асаблівасцю якіх з’яўляецца наяўнасць органаў свячэння на апошніх брушных сегментах. Сямейства налічвае каля 2000 відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Светлякі

Звычайны святляк (Lampyris noctiluca)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lampyridae Latreille, 1817


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  113835
NCBI  7049
EOL  7487
FW  69371
Закрыць

Асаблівасці біялогіі

Thumb
Жоўтыя светлякі ў Пячэрскім лесапарку, Беларусь

Органы свячэння часцей за ўсё размешчаны пад празрыстай кутыкулай, утвораны буйнымі фотагеннымі клеткамі, якія шчыльна аплецены трахеямі і нервамі. Пад гэтымі клеткамі знаходзяцца адбівальнікі святла — клеткі, запоўненыя крышталямі мачавой кіслаты. Па трахеі да фотагенных клетак паступае кісларод, неабходны для акісляльных працэсаў. Здольнасцю свяціцца валодаюць не толькі імага жукоў, але і іх лічынкі і яйкі.

У 2021 годзе міжнародная навуковая група абвясціла аб выяўленні продка светлякоў, узрост якога складае 100 мільёнаў гадоў. Закамянелыя казуркі добра захаваліся ў знойдзеным у М’янме кавалку бурштыну. Па сцвярджэнні навукоўцаў, яны належаць да сямейства Cretophengodidae, якое ўяўляе сабой родапачынальніка сённяшніх светлякоў. Продкі светлякоў, імаверна, выкарыстоўвалі светлавыя сігналы для абароны ад натуральных ворагаў, уключаючы мурашак, жаб і птушак, а не для прыцягнення партнёраў і спарвання, як цяперашнія жукі-светлячкі[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. "Кітайскія даследчыкі знайшлі продка светлячкоў". Звязда. 22 лютага 2021.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.