Свабодны прафсаюз Беларускі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свабодны прафсаюз Беларускі (скар.: СПБ) — беларускі прафесійны саюз, член Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў. Асноўныя галіны, у якіх дзейнічаюць прафсаюзы СПБ — металаапрацоўка, хімічная, нафтахімічная (Бабруйск, Наваполацк, Полацк, Светлагорск) прамысловасць і энергетыка[1]
Свабодны прафсаюз Беларускі | |
---|---|
СПБ | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Мінск |
Тып арганізацыі | прафесійны саюз |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Мікалай Шарах |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1991 |
Член у | |
profspb.by |
Свабодны прафсаюз Беларусі быў створаны на аснове стачачных камітэтаў, якія ўзначалілі страйкавы рух рабочых у красавіку — маі 1991 года. 16-17 лістапада 1991 года прайшоў устаноўчы з’езд СПБ, а ў ліпені 1992 года прафсаюз быў афіцыйна зарэгістраваны. 21 жніўня 1995 года дзейнасць Свабоднага прафсаюза Беларусі была прыпынена за арганізацыю страйку ў Мінскім метрапалітэне[2].
6 лютага 1996 года Свабодны прафсаюз Беларусі прайшоў перарэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь і быў перайменаваны ў Свабодны прафсаюз Беларускі[3]. 30 ліпеня 1999 года Свабодны прафсаюз Беларускі прайшоў перарэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь[1].
У ліпені 2022 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць прафсаюза па прычыне таго, што кіраўніцтва і шэраг членаў прафсаюза прымала ўдзел у так званай дэструктыўнай дзейнасці, масавых мерапрыемствах, якія парушалі грамадскі парадак, распаўсюджвалі інфармацыйную прадукцыю эстрэмісцкага зместу[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.