рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сасно́ўка[2] — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Асцёр (басейн Дняпра).
Сасноўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 39 км |
Басейн | 201 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 3 км у на захад ад вёскі Склімін |
• Каардынаты | 53°41′28,40″ пн. ш. 32°10′47″ у. д.HGЯO |
Вусце | Асцёр |
• Месцазнаходжанне | на ўскраіне вёскі Хадунь |
• Вышыня | 149[1] м |
• Каардынаты | 53°45′36,50″ пн. ш. 31°59′35,40″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Асцёр → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Клімавіцкі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 39 км, плошча вадазбору 201 км². Пачынаецца за 3 км у напрамку на захад ад вёскі Склімін, упадае ў Асцёр на ўскраіне вёскі Хадунь. Працякае па ўскраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 0,5—1,5 км. Пойма двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах. Шырыня поймы да 200 метраў. Рэчышча звілістае, шырынёй 5—10 м, на працягу 15 км каналізаванае. У вярхоўі рака перасыхае.
У Сасноўку ўпадаюць Рагожынка, канал Г-1 (справа), Сасновіца, Царкоўка (злева)[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.