адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Навасёлкі.
Навасёлкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пастаўскі раён |
Уключае | 47 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Навасёлкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 330 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2155 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Савіцкі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Савічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Груздаўскага сельсавета[1]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета налічвалася 52 населеныя пункты[2]. 17 мая 1985 года ў склад Юнькаўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (Агароднікі, Боцьвіны, Весялуха, Гогава, Захараўшчына, Калееўцы, Кубаркі, Курылавічы, Манькавічы, Міхнічы, Мястэчка, Русіны, Савічы і Сарочына), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лукашова, сельсавет перайменаваны ў Лукашоўскі сельсавет[3]. 27 верасня 1991 года ў склад Юнкаўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў, наўзамен з Юнкаўскага сельсавета перададзены 35 населеных пунктаў. 24 жніўня 1992 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Навасёлкі, сельсавет перайменаваны ў Навасёлкаўскі. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Каралі, Крывы Мост і хутар Лаўрынова[4], 23 сакавіка 2012 года — вёска Ламіжына[5], 2 мая 2018 года — вёска Ліпаўка[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1560 чалавек[7], з іх 89,3 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 1,0 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 1330 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.