Са́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Савічы.

Хуткія факты Савіцкі сельсавет, Краіна ...
Савіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Савічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 213
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт
Закрыць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне. З 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Даманавіцкага раёна з 20 студзеня 1960 года ў складзе Капаткевіцкага раёна. З 24 сакавіка 1960 года ў Калінкавіцкім раёне[1]. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Капліцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Варатынь Капліцкі, Варатынь Ператрутаўскі і Дубнякі)[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1380 чалавек[3], з іх 92,4 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 1,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1213 чалавек[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 7.
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.