адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэ́чыцкі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Рэчыца.
Рэчыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Камянецкі раён |
Уключае | 30 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Рэчыца |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 727 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета была далучана тэрыторыя скасаваных Дварцоўскага і Прускаўскага сельсаветаў[1]. 13 кастрычніка 1961 года ў склад Камянецкага пассавета былі перададзены 10 населеных пунктаў (вёскі Вугляны, Голы Барок, Жданкі, Камароўшчына, Мартынюкі, Падрачаны, Пруска Багуслаўская, Пруска Валгінова, Чабахі і Чамяры 1)[2]. 4 верасня 1972 года была скасавана вёска Дуброва[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 22 населеныя пункты[4]. 15 красавіка 1985 года ў склад Камянецкага сельсавета былі перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікі Лес, Грудавікі, Дварцы, Лескі, Мачульскія, Паўлюкоўшчына і Перасек)[5]. 19 мая 1986 года да сельсавета далучана частка скасаванага Камянецкага сельсавета (16 населеных пунктаў: Вугляны, Вялікі Лес, Голы Барок, Грудавікі, Дварцы, Жданкі, Камароўшчына, Лескі, Мартынюкі, Мачульскія, Паўлюкоўшчына, Перасек, Пруска Багуслаўская, Пруска Валгінова, Чабахі і Чамяры 1)[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1121 чалавек[7], з іх 87,5 % — беларусы, 5,3 % — украінцы, 5,2 % — рускія, 1,0 % — цыганы[8]; паводле перапісу 2019 года — 727 чалавек[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.