From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Карэя пад кіраваннем Пак Чон Хі прымала актыўны ўдзел у вайне ў В’етнаме. З 1964 па 1973 Паўднёвая Карэя накіравала больш за 300000 салдат у В’етнам. Усе віды Узброеных сіл Рэспублікі Карэя ўдзельнічалі ў гэтай вайне на баку Злучаных Штатаў Амерыкі (сухапутныя войскі, марская пяхота, ваенна-марскі флот і ваенна-паветраныя сілы). Колькасць войскаў Рэспублікі Карэі ў В’етнаме была нашмат больш, чым у Аўстраліі і Новай Зеландыі. Камандаваў кантынгентам генерал-лейтэнант Чхэ Мён Сін.
Рэспубліка Карэя ў В’етнамскай вайне | |
---|---|
Краіна | Рэспубліка Карэя |
Тып | гістарычны аспект[d] |
Колькасць | дзве дывізіі і адна брыгада |
Удзел у | Вайна ў В’етнаме |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Чхэ Мён Сін |
Яшчэ ў пачатку 1954 года прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Сын Ман прапанаваў накіраваць войскі ў В’етнам, але яго прапанова была адхілена Дзярждэпартаментам ЗША. Праз 10 гадоў першыя паўднёвакарэйскія грамадзяне прыбылі ў краіну ў якасці некамбатантаў: дзесяць інструктараў тхэквандо, трыццаць чатыры афіцэра і дзевяноста шэсць вайсковых медыкаў[1]. Першыя паўднёвакарэйскія вайскоўцы прыбылі ў В’етнам у 1964 годзе, а першыя буйныя баявыя падраздзяленні — восенню 1965 года. Урад Паўднёвай Карэі пагадзіўся на адпраўку войскаў з умовай, што ЗША возьмуць на сябе іх тылавое забеспячэнне, а таксама забяспечаць сучаснай зброяй[2]. Усяго ў Паўднёвым В’етнаме было перакінута дзве дывізіі і адна брыгада, якія склалі самы буйны замежны воінскі кантынгент у краіне пасля амерыканскага — больш за 30 тысяч чалавек асабістага складу за ўвесь перыяд знаходжання. Паўднёвакарэйскія салдаты добра зарэкамендавалі сябе ў баі, аднак атрымалі змрочную рэпутацыю сярод в’етнамцаў з-за жорсткасці ў адносінах да мірнага насельніцтва[3]. Міністэрства культуры і камунікацый В’етнама лічыць, што паўднёвакарэйскія салдаты забілі парадку 41400 ваеннаслужачых В’етнамскай народнай арміі і 5000 грамадзянскіх асоб[4]. Паўднёвакарэйскія войскі неаднаразова абвінавачваліся ў ваенных злачынствах і пакінулі ў краіне тысячы дзяцей (так званых «Лай Дайхан») ад в’етнамскіх жанчын пасля вываду кантынгенту[5]. Рэспубліка Карэя страціла парадку 3800 салдат забітымі на гэтай вайне[6].
У 2001 годзе Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Кім Дэ Чжун выказаў спачуванні в’етнамскаму народу за дзеянні карэйскіх вайскоўцаў падчас вайны[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.