Рэлігія ў Кітаі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кітай — дзяржава, дзе суіснуюць розныя рэлігіі. Акрамя трох сусветных рэлігій — будызму, ісламу і хрысціянства — у Кітаі яшчэ існуе своеасаблівыя традыцыйныя рэлігійныя вучэнні — даасізм і канфуцыянства. Акрамя таго, у некаторых этнасаў усё яшчэ захоўваецца першабытнае пакланенне перад сіламі прыроды і шматбожжа.
Канстытуцыя КНР гарантуе права грамадзян на свабоду веравызнання. У снежні 2001 года на Усекітайскай канферэнцыі па рэлігійнай рабоце Старшыня КНР Цзян Цзэмінь заявіў, што ў перыяд сацыялізму рэлігія носіць масавы і доўгачасовы характар.
Канфуцыянства
Распрацаванае Канфуцыем і развітае яго паслядоўнікамі, канфуцыянства абараняе структураванне соцыума, якое абапіраецца на маральныя прынцыпы, што звязваюць індывідаў і вызначаюць пяць тыпаў грамадскіх адносін: бацька-дзіця, кіраўнік-падданы, брат-брат, муж-жонка і сябар-сябар. У імператарскім Кітаі канфуцыянства было філасофіяй навукоўцаў-мысляроў. Доўгія гады ў КНР яно лічылася рэакцыйным вучэннем арыстакратыі.
Іслам
У Кітаі іслам распаўсюджаны сярод хуэйцаў, салар, дунсянаў, баоаньцаў, уйгураў, казахаў, кіргізаў, узбекаў, татараў і таджыкаў.
Будызм
У Кітаі распаўсюджаны будызм Махаяны, які абяцае ўсім вызваленне ад пакут. Прасветленыя, або бадхісатвы, застаюцца ў гэтым свеце, каб дапамагчы дасягнуць прасвятлення іншым. Сваімі дзеяннямі і пабожнасцю вернікі заслугоўваюць зносін з бадхісатвы, а гэта набліжае іх да нірваны. У Кітаі ёсць дзве будыйскія традыцыі: уласна кітайскі будызм і тыбецкі будызм.
Хрысціянства
У Кітаі налічваецца больш за 70 млн. хрысціян (5,1% ад агульнага насельніцтва Кітая). У цяперашні час у Кітаі колькасць каталікоў вылічаецца 10 мільёнамі. Сярод хрысціян-кітайцаў каля 500 000 праваслаўных. Усе астатнія хрысціяне адносяцца да пратэстантаў і больш дробных хрысціянскіх галінаў.
Спасылкі
- Духоўны дыскурс цывілізацыйнага рэсурсу Кітая Архівавана 10 студзеня 2014. (руск.)
- The World Factbook Архівавана 13 кастрычніка 2016. (англ.)
- Рэлігія ў Кітаі. У што вераць кітайцы (руск.)
- Groot, J. J. M. de The religion of the Chinese. — New York: The Macmillan company, 1910. — 252 p. (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.