Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыпуарскія франкі (ад лац.: ripa — бераг ракі; ням.: Rheinfranken) — група плямёнаў франкаў, якая жыла па берагах Рэйна і Майна.
У адрозненне ад салічных франкаў, якія перасяліліся да берага мора, а затым заваявалі Галію і былі асіміляваны гала-рымлянамі, рыпуарскія франкі засталіся на ранейшых месцах рассялення. У рыпуарскіх франкаў даўжэй захоўваўся першабытнаабшчынны лад.
У канцы V ст. каралём рыпуарскіх франкаў быў Сігеберт Кульгавай, а сталіцай — Кёльн. У бітве пры Тальбіяку ў 498 годзе рыпуарскія франкі разбілі алеманаў, пасля чаго кароль салічных франкаў Хлодвіг I пачаў імкнуцца да аб'яднання ўсіх франкскіх плямёнаў пад сваёй уладай. Пасля забойства Сігеберта і яго сына Хлодвіг абвясціў сябе таксама каралём рыпуарскіх франкаў. Фактычнае далучэнне рыпуарскіх франкаў да Франкскай дзяржавы расцягнулася на VI—VII стагоддзі. У гэта перыяд запісана Рыпуарская праўда, якая рэгламентавала звычаёвае права.
У выніку падзелу Франкскай імперыі баольшая частка тэрыторыі рыпуарскіх франкаў апынулася ў складзе Усходне-Франкскага каралеўства.
Рыпуарскія франкі захавалі сваю мову, якая стала асновай рэйнскіх і франконскіх дыялектаў нямецкай мовы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.