Рупольдынг
камуна ў Баварыі, Германія From Wikipedia, the free encyclopedia
камуна ў Баварыі, Германія From Wikipedia, the free encyclopedia
Рупо́льдынг (ням.: Ruhpolding, бав.: Ruahpading) — камуна ў Германіі, у зямлі Баварыя.
| ||||||||||||||||||||||
Падпарадкоўваецца адміністрацыйнай акрузе Верхняя Баварыя. Уваходзіць у склад раёна Траўнштайн. Насельніцтва складае 6286 чалавек (на 31 снежня 2010 года). Займае плошчу 147,83 км2. Афіцыйны код — 09 1 89 140.
Камуна падзяляецца на 55 сельскіх акругаў.
Першае пісьмовае згадванне аб мясцовасці датуецца 924 годам, а сам Рупольдынг упершыню згадваецца ў 1193 годзе. У 1585 годзе становіцца адміністрацыйнай адзінкай. У 1882 годзе, заснаваныя ў 1818 годзе абшчыны Рупольдынг, Вахенай і Зел, былі аб’яднаны. У 1895 годзе праз Рупольдынг пачала праходзіць чыгунка. У 1933 годзе Карл Дэнегер заснаваў у гэтым месцы курорт зімовых відаў спорту. Курорт падчас і пасля Другой Сусветнай вайны доўга не функцыянаваў, але ў 1950-х гадах падчас турыстычнага буму тут быў усталяваны рэкорд па турыстам, колькасць якіх дасягнула 600 000 чалавек, гэты рэкорд быў пабіты ў 1991 годзе, калі налічылі 1 122 732 турыста[4].
Каля Рупольдынга размешчана «Chiemgau Arena», на якой размешчаны комплекс трамплінаў, а таксама славуты біятлонны цэнтр. Тут прайшлі чатыры Чэмпіянату свету па біятлоне (1979, 1985, 1996, 2012) і рэгулярна праходзяць этапы кубка свету па біятлоне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.