Ружоўнік — кветнік, складзены з розных сартоў і груп руж. Нягледзячы на сортавую разнастайнасць, усе ружы досыць капрызныя і патрабуюць хованкі на зіму, таму зручней выканаць пасадку на адным участку, які будзе цалкам хавацца на зіму. Для ружоўніка выбіраюць цёплае, сонечнае месца з дрэнаванай глебай, пажадана ў параднай частцы саду.
Гісторыя
Селекцыяй руж займаліся ў Кітаі яшчэ больш за 1000 гадоў таму[1], і першым ружоўнікам у сучасным разуменні стаў ружовы сад французскай імператрыцы Жазефіны Багарнэ ў Мальмезоне?!, Францыя, які яна ўтрымлівала ў 1799—1814 гадах[2]. Жазефіна запрасіла на службу таленавітых садаводаў і закупляла новыя сарты руж і іншых раслін, фінансуючы для гэтага спецыяльныя экспедыцыі. Калі ў 1814 годзе яна памерла, у ружоўніку налічвалася 250 сартоў руж. Існуюць сведчанні, што імператарскія «Паляўнічыя за раслінамі» ўвязлі ў Францыю яшчэ 200 сартоў іншых раслін, у прыватнасці такую распаўсюджанаю сёння кветку, як вяргіня[3].
Зноскі
- Charles & Brigid Quest-Ritson, «The Royal Horticultural Society Encyclopedia of Roses», Dorling Kindersley 2003, p. 8
- Архівована копія . Архівавана з першакрыніцы 28 червня 2012. Праверана 22 червня 2012.
- Stirling Macaboy (editor, Tommy Cairns), «The Ultimate Rose Book», Abrams New York, 2007, p. 88-89
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.