From Wikipedia, the free encyclopedia
Роберт Рычардс (англ.: Robert Eugene Richards; 20 лютага 1926, Шампейн, Ілінойс — 26 лютага 2023) — амерыканскі скакун з шастом і дзесяціборац, чэмпіён і прызёр Панамерыканскіх і Алімпійскіх гульняў, алімпійскі рэкардсмен.
На летняй Алімпіядзе 1948 года ў Лондане Рычардс заваяваў алімпійскую бронзу з вынікам 420 см, саступіўшы фіну Эркі Катая, які паказаў такі ж вынік, па ліку спробаў. А чэмпіёнам Алімпіяды стаў амерыканец Гуін Сміт, які пераадолеў 430 см.
На наступнай Алімпіядзе ў Хельсінкі Рычардс стаў чэмпіёнам з алімпійскім рэкордам — 455 см. Яшчэ праз чатыры гады ў Мельбурне Рычардс зноў падняўся на вышэйшую прыступку п’едэстала, зноў усталяваўшы алімпійскі рэкорд — 456 см.
У 1951 годзе Рычардс быў удастоены прыза Джэймса Салівана як найлепшы спартсмен-аматар ЗША.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.