From Wikipedia, the free encyclopedia
Рачыя Акопавіч Ачаран (арм.: Հրաչյա Հակոբի Աճառյան; 8 сакавіка 1876 — 16 сакавіка 1953[7]) — армянскі лінгвіст, філолаг, этымолаг, паліглот, сапраўдны член Акадэміі навук Армянскай ССР (1943)[8]. Вядомы сваімі працамі ў вобласці дыялекталогіі, лексікалогіі, лексікаграфіі, гісторыі мовы і г.д.[9].
Рачыя Акопавіч Ачаран | |
---|---|
арм.: Հրաչյա Հակոբի Աճառյան | |
Дата нараджэння | 8 (20) сакавіка 1876[1][2] ці 1876[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1953[5][2] ці 1953[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, філолаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | лінгвістыка, філалогія, этымалогія |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Парыжскі ўніверсітэт, Страсбургскі ўніверсітэт |
Вядомыя вучні | Vache Ohanyan[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 8 сакавіка 1876 года ў Канстанцінопалі, у квартале Саматыя. Бацька быў шаўцом. У няпоўныя 7 гадоў паступіў у вучылішча Арамян, дзе і выявіліся яго моўныя здольнасці: хлопчык адначасна вывучаў армянскую, французскую і турэцкую мовы і за два гады прайшоў увесь школьны курс. Пасля гэтага, у 9 гадоў Рачыя Ачаран паступіў у вучылішча Саакян і за чатыры гады з бляскам скончыў яго. Вучыўся таксама ў вучылішчы Кедранакан. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Парыжскім і Страсбургскім універсітэтах[8], дзе ён вывучаў мовы і стаў вядомы даследаваннямі ў арменазнаўстве. У Сарбоне яго настаўнікам быў Антуан Мее[7]. У 1897 годзе быў абраны членам Парыжскага лінгвістычнага таварыства[7].
Пасля завяршэння шматгадовай адукацыі Рачыя Ачарян працаваў настаўнікам у Эчміядзіне, потым у Шушы, дзе сустрэў сваю будучую жонку Арусяк. Разам з 600 армянамі, якія выратаваліся ў час Шэмахінскай разаніны, Ачаран з жонкай перабраліся ў Тэбрыз. У 1923 годзе ён атрымаў запрашэнне ад улад Савецкай Арменіі выкладаць у Ерэванскім дзяржаўным універсітэце, дзе і прапрацаваў наступныя 30 гадоў. Пасля смерці ў 1925 годзе першай жонкі Арусяк Ачарян жаніўся з адной са сваіх студэнтак Сафік.
29 верасня 1937 года ён быў арыштаваны па вінавачанні ў тым, што ён з’яўляецца англійскім рэзідэнтам і з’яўляецца членам нібы дзейнічалай ва ўніверсітэце контррэвалюцыйнай групе прафесараў. Блізкія Ачарана выратавалі некаторыя яго рукапісы, якія склалі ў жалезную скрыню і закапалі ў садзе раёна Нор Бутанія. Суд прысудзіў Ачарана да шасці гадоў пазбаўлення волі, але 19 снежня 1939 года ён быў вызвалены за адсутнасцю складу злачынства. Яго аднавілі ў пасадзе і правах. Ён вярнуўся на працу ва ўніверсітэт.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.