From Wikipedia, the free encyclopedia
Расі́ца[2], расянка (Drosera) — род кветкавых раслін сямейства расіцавых.
Расіца | |||||||||||||||
Расіца круглалістая (Drosera rotundifolia) — тыпавы від[1] роду. Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Drosera L. | |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||
|
Шматгадовыя насякомаедныя травы вышынёй да 25 см з паўзучым або клубнепадобным карэнішчам. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, доўгачаранковае, распасцёртае па зямлі. На верхнім баку і па краі пакрытае адчувальнымі валаскамі з чырвонай залозістай галоўкай, якая ўтрымлівае кроплю ліпкай вадкасці (здаецца, што на лісці раса, — адсюль назва). Калі насякомае трапляе на ліст, валаскі накрываюць яго і абвалакваюць сліззю. Адначасова ліст складваецца па цэнтры (стрымлівае насякомае) і выдзяляе стрававальныя ферменты. Пасля ператраўлівання насякомага ліст зноў раскрываецца. Кветкі дробныя, белыя, у негустых гронкападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — каробачка.
Каля 100 відаў. Пашыраны ў трапічных і ўмераных паясах, пераважна ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. На Беларусі 4 віды — расіца даўгалістая (Drosera anglica), расіца прамежкавая (Drosera intermedia), расіца адваротна-яйцападобная (Drosera obovata) і расіца круглалістая (Drosera rotundifolia)[3], трапляюцца на балотах, асабліва сфагнавых.
Лекавыя і фарбавальныя расліны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.