Ра́йскія пту́шкі (лац.: Paradisaeidae) — сямейства птушак, якія адносяцца да атрада вераб'інападобных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Райскія птушкі |
Малая райская птушка (Paradisaea minor) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падатрад: | Пеўчыя вераб’іныя | Сямейства: | Райскія птушкі |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Paradisaeidae Vigors, 1825
|
Сінонімы |
---|
- Cnemophilinae[1]
- Paradisaeinae[1]
|
Роды |
---|
- Lycocorax Bonaparte, 1853
- Manucodia Boddaert, 1783
- Semioptera G.R. Gray, 1859
- Paradigalla Lesson, 1835
- Epimachus Cuvier, 1816
- Lophorina Vieillot, 1816
- Parotia Vieillot, 1816
- Ptiloris Swainson, 1825
- Каралеўскія райскія птушкі (Cicinnubel Vieillot, 1816)
- Астрапіі (Astrapia Vieillot, 1816)
- Pteridophora A.B. Meyer, 1894
- Seleucidis Lesson, 1834
- Райскія птушкі (Paradisaea Linnaeus, 1758)
|
|
Закрыць
Разнастайныя паводле знешняга выгляду, памеру 14—100 см. У большасці відаў выразны палавы дымарфізм. Апярэнне яркае, рознакаляровае, з металічным адлівам. Крылы адносна кароткія і шырокія. Хвост кароткі прамы або доўгі ступеньчаты. Дзюба моцная, у некаторых доўгая, загнутая.
Пашыраны ў лясах Новай Гвінеі і прылеглых астравоў, ва Усходняй і Паўночнай Аўстраліі.
Усяго 45 відаў, 38 з якіх сустракаюцца толькі на Новай Гвінеі і дробных прылеглых астравах. Аселыя, гняздуюцца пераважна на дрэвах, трымаюцца паасобна. Кормяцца насеннем, пладамі, беспазваночнымі, дробнымі жабамі, яшчаркамі. Болышсць відаў — палігамы. Нясуць 1—2 яйцы.
Сваякамі райскіх птушак з'яўляюцца альтанкавыя птушкі (Ptilonorhynchidae), яшчэ адно сямейства падобных птушак. Класіфікацыя Сіблі — Алквіста (1990) уключае райскіх птушак як падсямейства ў сямейства крумкачовых[2].
Sibley C. G., Ahlquist J. Phylogeny and classification of birds. — New Haven: Yale University Press, 1990.