From Wikipedia, the free encyclopedia
Райманд Шварц (фр.: Raymond Schwartz, эспер.: Rajmondo Ŝvarco; 8 красавіка 1894, Мец, Германская імперыя — 14 мая 1973, Парыж) — эсперанцкі паэт і празаік , які працаваў пераважна ў жанры гумару і сатыры[3].
Райманд Шварц | |
---|---|
фр.: Raymond Schwartz | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Alfred Raymond Schwartz[1] |
Дата нараджэння | 8 красавіка 1894[1] |
Месца нараджэння | Мец, Германская імперыя |
Дата смерці | 14 мая 1973[2][1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Marguerite Schwartz[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэзія, проза |
Кірунак | Esperanto movement[d] |
Мова твораў | эсперанта |
Подпіс |
Нарадзіўся 8 красавіка 1894 года ў Мецы (Латарынгія, якая ўваходзіла тады ў склад Германскай імперыі). Атрымаў у родным горадзе класічную адукацыю і валодаў не толькі роднымі для яго французскай і нямецкай (мовы ўжытку ў Латарынгіі), але таксама лацінскай і старажытнагрэчаскай. У 1909 ці 1910 годзе вывучыў эсперанта; у 1911 годзе з мэтай праверыць ровень сваіх моўных ведаў здзейсніў падарожжа ў Барселону, а ў 1913 годзе заснаваў у Мецы кружок эсперантыстаў «Amika Rondo» («Сяброўскае кола»). Па прафесіі — банкаўскі службовец (з часам дарос да суўласніка буйнага банка)[4][5][6].
У гады Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў кайзераўскае войска і ваяваў на Усходнім фронце; вайна стала страшным расчараваннем для Шварца — пацыфіста і інтэрнацыяналіста.
Пасля сканчэння вайны Шварц вярнуўся ў Латарынгію, што зноў адышла да Францыі. Неўзабаве ён пераехаў у Парыж; у снежні 1920 года Шварц заснаваў вельмі вядомае ў той час парыжскае кабарэ «Verda kato» («Зялёны кот»), у якім збіраліся французскія эсперантысты, і быў яго дырэктарам і душой у 1920—1927 гг. Пазней узначальваў кабарэ «Bolanta kaldrono» («Кіпячы чайнік», 1936—1939 гг.) і «Тры кобальды» («Тры кобальда», 1949—1956 гг.)[3][6].
Цягам трох гадоў (пачынаючы з 1933 г.) Шварц быў рэдактарам штомесячнага гумарыстычнага часопіса «Пірат» («Pirato»); нярэдка абсмяяныя героі гумарэсак самі смяяліся, чытаючы чарговы нумар часопіса[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.