Равяцічы (Бярозаўскі раён)
аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Равя́цічы[1] (трансліт.: Raviacičy, руск.: Ревятичи) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 15 км на паўднёвы захад ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская, за 1 км ад шашы Брэст—Мінск.
Аграгарадок
Равяцічы
| ||||||||||||||||||||
У 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Блудзенскага, тут працаваў каралеўскі вадзяны млын. У канцы XVI ст. — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1856 годзе ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні. У 1881 годзе цэнтр Равяціцкай воласці, дзейнічалі валасное праўленне, царква, карчма, кузня. У 1885 годзе было адкрыта народнае вучылішча ў прыватным доме. Паводле перапісу 1897 года сяло, дзейнічалі царква, народнае вучылішча, валасное праўленне, хлебазапасны магазін, кузня, крама, піцейны дом. Каля сяла сядзіба.
Многія вяскоўцы ў 1900-я г. ад'язджалі на заробкі ў Амерыку і Канаду. У 1914 годзе з пачаткам Першай сусветнай вайны значная частка вяскоўцаў эвакуіравалася ў глыб Расіі. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска, цэнтр Равяціцкай гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства.
27 лютага 1932 года Равяціцкая гміна скасавана, вёска далучана да Сігневіцкай. У 1920-я гг. была створана ячэйка КПЗБ (арганізатар Ф. Руднік), у 1930-я г., калі памешчык Нейгоф-Лей прадаў лес каля вёскі англійскай фірме, адбываліся забастоўкі.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска, цэнтр Равяціцкага сельсавета. Быў створаны калгас «Запаветы Леніна», першапачаткова з 20 гаспадарак. У сельсавеце ў той час дзейнічалі 4 пачатковыя школы, млын, магазін, вёска не мела тэлефоннай сувязі.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 7 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 16 воінаў-землякоў. У брацкай магіле пахаваны савецкія воіны, партызаны і мірныя жыхары, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (у 1967 на магіле пастаўлены абеліск).
10 студзеня 1948 года быў адноўлены створаны перад вайной калгас «Запаветы Леніна». 16 ліпеня 1954 года Равяціцкі і Сігневіцкі сельсаветы аб'яднаны ў адзіны Сігневіцкі.
Дзейнічаюць сярэдняя школа, Дом культуры, аддзяленне сувязі, магазін.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.